Организация групп кратковременного пребывания

Отдел по образованию  Толочинского районного исполнительного комитета

Русский
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Проход по ссылкам навигации

Календарь новостей

<<Сентябрь, 2018>>
пнвтсрчтптсбвс
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Горячие новости


17.09.2018
15 сентября в ГУДО Толочинский районный центр детей и молодёжи состоялся районный пионерский слёт “Взгляни на нас по-новому

подробнее...

30.08.2018
О районной августовской конференции педагогических работников

подробнее...

20.08.2018
О работе Летней школы (учителей химии, биологии)

подробнее...

03.08.2018
Деловой стиль одежды

подробнее...

01.08.2018
Программа работы Летней школы (учителей химии, биологии)

подробнее...

Контактная информация

Адрес: Витебская область, г.Толочин, ул.Ленина, 1, 211092
Телефон/факс: 2 17 72
Электронная почта: roo.tolochin@tut.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

З інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 "АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Ў 2018/2019 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ"

Арганізацыя груп кароткачасовага знаходжання выхаванцаў

Калі час знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае ад 2 да 7 гадзін штотыднёва, некалькі дзён на тыдзень, месяц, год, то могуць утварацца групы кароткачасовага ўтрымання: адаптацыйныя, прагулачныя, выхаднога дня, вячэрнія, па падрыхтоўцы да школы, сезонныя пляцоўкі, гульнёвыя пляцоўкі, «мацярынскія школы» і інш. (пункт 16 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі).

У адпаведнасці з Кодэксам, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі напаўняльнасць такіх груп устанаўліваецца як для рознаўзроставай групы — 12 выхаванцаў.

У групах з кароткачасовым знаходжаннем заняткі павінны быць арганізаваны ў першую або другую палову дня работы ўстановы дашкольнай адукацыі, у выхадныя дні — не болей за 4—5 разоў на тыдзень для выхаванцаў 4—5-гадовага ўзросту, не болей за 5—6 разоў на тыдзень для выхаванцаў 5—6-гадовага ўзросту.

У вышэйазначаных групах магчыма сумеснае ўтрыманне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі могуць функцыянаваць і розныя мадэлі груп кароткачасовага знаходжання выхаванцаў у залежнасці ад запытаў іх законных прадстаўнікоў і рэсурсных магчымасцей ўстановы дашкольнай адукацыі, напрыклад:

групы кароткачасовага знаходжання дзяцей у спецыяльна абсталяваным памяшканні. Варыянтам такой мадэлі з’яўляецца арганізацыя двух- або трохзменнай работы груп: з 8-00 да 11-00, з 15-00 да 18-00 і інш.;

кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Гэтая мадэль не патрабуе спецыльна выдзеленай групы і замацаваных за ёй выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Выхаванцаў размяркоўваюць па пастаянна дзеючым групам, адпавядаючым узросту кажнага дзіцяці. Яны ўключаюцца ў адукацыйны працэс на той перыяд часу, на які бацькі (законныя прадстаўнікі) пакідаюць іх ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Адаптацыйныя групы кароткачасовага знаходжання дзяцей арганізуюцца з мэтай адаптацыі дзяцей да ўстановы дашкольнай адукацыі. Могуць функцыянаваць у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі.

Прагулачныя групы прадугледжваюць кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе на пастаяннай аснове ва ўстанове дашкольнай адукацыі, іх уключэнне ў адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі.

Групы выхаднога дня, вячэрнія групы ствараюцца з мэтай аказання дапамогі бацькам у выхаванні і развіцці дзяцей у выхадныя дні і вячэрні час. У такія групы могуць быць прыняты дзеці, якія не наведваюць установу адукацыі на пастаяннай аснове.

Групы па падрыхтоўцы да школы ствараюцца для дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі. Мэтай іх функцыянавання з’яўляецца забеспячэнне адзіных стартавых умоў для выхаванцаў, якія паступаюць ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, на аснове зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей ад 6 да 7 гадоў.

Сезонная пляцоўка можа быць арганізавана па запытах бацькоў на базе ўстановы дашкольнай адукацыі або спецыяльна выдзеленага памяшкання пры ўмове адпаведнасці жылых памяшканняў жыллёвага фонду ( катэджнай забудовы) патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Сезонная пляцоўка арганізуецца на перыяд пасяўной, уборачнай кампаніі ва ўстанове дашкольнай адукацыі, размешчанай у сельскай мясцовасці.

Гульнявыя пляцоўкі ствараюцца для забеспячэння засваення дзіцём сацыяльнага вопыту, зносін з аднагодкамі і дарослымі ў сумеснай гульнявой дзейнасці.

«Мацярынскія школы» ствараюць умовы для рознабаковага развіцця выхаванцаў і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў. Прадугледжваюць сумеснае знаходжанне дарослага і дзіцяці ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі і сістэматычнае наведванне педагагічнымі работнікамі сям’і выхаванца з мэтай аказання дапамогі бацькам у выхаванні, навучанні і развіцці дзіцяці.

Праца з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, якая рэалізуецца ва ўмовах «Мацярынскай школы», прадстаўлена ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі (http:edu.gov.by/ Дашкольная адукацыя / Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі).

Функцыянаванне груп кароткачасовага знаходжання можа ажыццяўляцца на платнай аснове па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры ўмове забеспячэння права грамадзян на бясплатную дашкольную адукацыю на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў дзяржаўных установах дашкольнай адукацыі, іншых дзяржаўных арганізацыях, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.