Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.03.2025

Пасадка дрэў выхаванцамі дзіцячага садзіка

21.03.2025

20 сакавіка 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Славенскі дзіцячы сад» у рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання прайшла акцыя «Не забываючы мінулага, глядзім у будучыню»,  прысвечаная вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выхаванцы разам з бацькамі высадзілі дрэвы на тэрыторыі ўстановы, папоўніўшы тым самым экалагічную сцежку, якая функцыянуе ва ўстанове.

Дрэвы пасаджаныя ў памяць аб кожным з тых мільёнаў чалавек, хто сваім жыццём абараніў свабоду нашай Радзімы і нашу будучыню, хто застаўся ляжаць на палі бою і не змог вярнуцца дадому, да сваіх родных і блізкіх! Дзеці, выхавальнікі і бацькі пасадзілі дрэвы ў памяць пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія загінулі на гэтай вайне!

Гэтая акцыя-сведчанне таго, што мы неабыякавыя да сваёй гісторыі, удзячныя за мір, які заваявалі нашы дзяды і прадзеды, шануем і памятаем Подзвіг савецкага народа.

Пасадка дрэў сімвалізуе памяць пра кожнага, хто абараніў наша жыццё, сваёй працай наблізіў імгненне доўгачаканай Перамогі.

Фотоматериалы

Разделы сайта