Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.24

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ў Коханаўскай СШ

У сярэду, 20 сакавіка, на базе ДУА “Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара Талачынскага раёна” прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыіі Талачынскага раёна па тэме “Інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка як сродак фарміравання маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў”.

Пасля цікавай экскурсіі ў этнаграфічны пакой школы “Дзівосны свет нашых продкаў”, зробленнай юнымі экскурсаводамі школы, асноўныя пытанні пасяджэння агучыла кіраўнік раённага ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Талачынскага раёна Жанна Леанідаўна Бераснякова.

Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў пасяджэння выклікаў фрагмент занятку (з выкарыстаннем ІКТ) гуртка “Тэатральная гасцёўня”(Чырун В.М., настаўнік ДУА “Коханаўская СШ”).  Навучэнцы гуртка прадэманстравалі веды ў тэатральным мастацтве, узоры створаных імі пад кіраўніцтвам педагога сцэнак спектакляў.

Далідовіч В.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры правяла фрагмент урока па беларускай літаратуры (з выкарыстаннем ІКТ) у 9 класе па тэеме“М.Танк “Мой хлеб надзённы”.

Зацікавіў настаўнікаў  міні-майстар-класа “Медыяадукацыя і медыяінфармацыйная граматнасць”  настаўніка беларускай мовы і літаратуры Берасняковай Ж.Л. 

У завяршэнне мерапрыемства метадыст ДУ “Талачынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Г.А.Разведчыкава адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі, разнастайнасць прадстаўленных напрацовак і прафесіяналізм настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара Талачынскага раёна”.

 

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта