20 лютага 2024 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у сярэдняй школе №3 імя М.Б.Осіпавай прайшоў штогадовы раённы фестываль “Паэтычны ветразь” – конкурс выканальніцкага і акцёрскага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Талачынскага раёна. У гэтым годзе конкурс - фестываль быў прысвечаны 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі, франтавіка Васіля Быкава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 28 вучняў з сямі ўстаноў адукацыіі, якія дэкламавалі вершы і прозу (у тым ліку творы ўласнага сачынення). Дзеці вывучылі вялікія аб’ёмы паэтычнага тэксту, знайшлі касцюмы і рэквізіт, пераадолелі хваляванне перад выхадам на сцэну.
Напрыканцы мерапрыемства старшыня журы,загадчык дзяржаўнай установы “Талачынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” І.У. Сушчая, адзначыла пераможцаў і ўручыла граматы. Пераможцамі ў намінацыіі “Нам засталася спадчына” (выкананне твораў пісьменнікаў) сталі Ульяна Зубоўская (Коханаўская СШ імя І.П.Кожара), Антон Марцынкевіч (Славенская СШ імя П.А.Галецкага), Ксенія Матошка (Усвіжбукская БШ). Найлепшымі аўтарамі ўласных твораў пра Васіля Быкава - пераможца алімпіяды па беларускай мове, навучэнца СШ№2 імя П.М. Лугоўскага Дар’я Краўчанка (проза) і Ксенія Кулыгіна (верш) -СШ№2 імя П.М. Лугоўскага.

