Архив новостей

Отдел по образованию  Толочинского районного исполнительного комитета

Русский
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Январь, 2019>>
пнвтсрчтптсбвс
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Горячие новости


26.12.2018
На базе ГУО «Средняя школа №2 г.Толочина» состоялось заседание РМО учителей иностранного языка по теме «Обобщение и распространение эффективного педагогического опыта преподавания иностранного языка»

подробнее...

21.12.2018
Организация оздоровления школьников в период зимних каникул

подробнее...

02.01.2019
27–28 декабря 2018 года состоялся VIII Республиканский рождественский фестиваль педагогического мастерства «Познание. Интеллект. Творчество» – самый масштабный за всю историю рождественских фестивалей.

подробнее...

29.11.2018
Объявлены результаты областного дистанционного творческого конкурса образовательного видео «А я объясняю это так!»

подробнее...

17.12.2018
15 декабря 2018 года состоялся районный турнир «Юный биолог» среди учащихся VIII-ІХ классов учреждений образования Толочинского района на базе ГУО «Средняя школа №2 г.Толочина».

подробнее...

Контактная информация

Адрес: Витебская область, г.Толочин, ул.Ленина, 1, 211092
Телефон/факс: 2 17 72
Электронная почта: roo.tolochin@tut.by

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

04.10.2018 адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнiкаў беларускай мовы i лiтаратуры па тэме “Фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура”

22.10.2018

Пытаннi для абмеркавання:

  1. Асобасна арыентаваны падыход да навучання.
  2. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці.
  3. Уменне канструяваць вучэбны занятак з улікам дынамікі разумовай працаздольнасці навучэнцаў.
  4. Методыка арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.                                

Праведзены самааналіз і аналіз адкрытага ўрока Шчарбянок А.Б., настаўнiка ДУА “Жукнеўская дзіцячы сад – базавая школа Талачынскага раёна”, якая правяла ў 6 класе ўрок беларускай мовы па тэме “Суфікс- значымая частка слова”. Алена Барысаўна наглядна прадэманстравала сучасныя метады і прыёмы работы па фарміраванні ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей сродкамі вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Урок суправаджаўся камп’ютарнай прэзентацыяй і індывідуальнай працай вучняў у інтэрнэце, што дазволiла актывiзаваць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў.

План-канспект урока размешчаны на блогу “Педагагічная майстэрня” (kalyazhanka. blogspot.com) на старонцы “Метадычная скарбонка”.

Пількевіч В. В., настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры ДУА “Усвіжбукская дзіцячы сад-базавая школа”, якая ўзгадала асноўныя рысы асобаснага падыходу ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. Валянціна Васільеўна вызначыла асноўныя прынцыпы асобасна арыентаванага падыходу да навучання. Расказала пра выкарыстанне ў сваёй практыцы прыёмаў і метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій, зазначыўшы, што яны маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.             Лісоўская А.А., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры ДУА “СШ №1 г. Талачына”, закранула пытанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Алена Анатольеўна акрэсліла асноўныя напрамкі і прынцыпы выхавання, падрабязна разгледзела, як змест выхавання рэалізуецца пры вывучэнні беларускай літаратуры. Заўважыла, што электронныя сродкі навучання садзейнічаюць выхаванню сучасных навучэнцаў.

   Мікульчык Г.В., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Талачына”, расказала пра форму арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, пры якой улічваюцца іх індывідуальныя асаблівасці, схільнасці, інтарэсы. Падзялілася сваім уменнем канструяваць вучэбны занятак з улікам дынамікі разумовай працаздольнасці навучэнцаў. Прывяла прыклады прымянення дыферэнцыраванага падыходу на розных этапах урока.

Бераснякова Ж.Л., настаўнiк ДУА “Коханаўская СШ імя І.П.Кожара”, удзельнік абласнога метадычнага савета спецыялістаў аддзелаў адукацыі, якія курыруюць пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры, нагадала асноўныя аспекты методыкі арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры. Звярнула асаблівую ўвагу назагад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 674 ад 05.2009 “Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам” (пункты 12,13,14). Арганізавала практыкум па падліку выніковай адзнакі.

Прэзентацыя размешчана на блогу “Педагагічная майстэрня” (kalyazhanka. blogspot.com) на старонцы “Нарматыўныя дакументы” (УВАГА).

               Настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці навучэнцаў неабходна кіравацца нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах, зацверджаныя загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2009 г. № 674 (у рэдакцыі загадаў Міністэрства адукацыі ад 18.06.2010 № 420, ад 29.09.2010 № 635);